Дапамагаючыя практыкі для жанчын - дасягненне мэтаў псіхалагічнай дапамогі наратыўнымі сродкамі
- Вераніка Заўялава-Загурская
Мае осноўныя падыходы да дапамогі: наратыўная практыка, фемінісцкі аналіз - сацыальна-крытычныя дапамагаючыя практыкі
На маю прафесійную ідэнтычнасць у якасьці дапамагаючай практыкіні паўплывалі:
— разнастайная адукацыя і практыка:
— засваенне розных спецыалізацый у дапамагаючай практыцы:
- наратыўны падыход, фемтэрапія, арыентаваная на рашэнні кароткатэрміновая тэрапія - SFBT, EMDR - перапрацоўка траўматычнага досведу
З чым я магу дапамагчы?
- Пераасэнсаваць сваю гісторыю жыцця, удакладніць свае каштоўнасці, сэнсы; знайсці ўпадабаныя напрамкі развіцця сваёй гісторыі
- Знаходзіць спосабы спраўляцца з праблемамі і цяжкасьцямі, абапіраючыся на свае веды, досвед і рэсурсы
- Пачаць лепш пачувацца ў сваіх жыццёвых абставінах: знаходзіць апоры, развіваць самасвядомасць і выбудоўваць клопат пра сваё жыццё, асэнсоўваць свае станы і перажыванні, выбіраць спосабы дзеянняў
- Вяртаць аўтарства свайго жыцця і аднаўляць значныя сувязі
- Пераасэнсоўваць свой жаночы досвед - у тым ліку досвед жаночай сацыялізацыі, цяжарнасьці, родаў, мацярынства, менапаўзы
Вы можаце звярнуцца да мяне, нават калі не можаце вызначыць канкрэтную мэту, але хочацца "выгаварыцца", пераказаць сваю гісторыю і надаць ёй сэнсы.
"Не існуе такой рэчы як жыццё само па сабе, асобна ад гісторыі." - Дж.Брунер